Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2020

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй уступіць у сілу не раней за канец года - Сямашка

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй уступіць у сілу не раней за канец года - Сямашка
Фота з архiва

1 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй уступіць у сілу ў канцы бягучага - пачатку наступнага года. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта міжурадавае пагадненне не можа быць у момант уведзена, ёсць пэўны працэс ратыфікацыі, потым абмен нотамі, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Ратыфікацыя звычайна - месяцы тры, абмен нотамі - месяц. Таму мы лічым, што можа да канца гэтага года, пачатку наступнага - у студзені месяцы - гэта ўсё пачне працаваць".

Пагадненне было падпісана 19 чэрвеня ў Мінску міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімірам Макеем і Сяргеем Лаўровым. Яно прадугледжвае права замежных грамадзян уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, перамяшчацца транзітам па тэрыторыі дзвюх дзяржаў на падставе візы адной з іх і дакументаў, што засведчваюць асобу. Замежныя грамадзяне змогуць перамяшчацца паветраным, чыгуначным транспартам, а таксама па шасці аўтамабільных дарогах, якія вызначаны ў дадатку да пагаднення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі