Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Май 2023

Пагадненне аб рэалізацыі праекта "Кампанія, дружалюбная бацькам" падпісалі Мінпрацы, ФПБ і наймальнікі

Пагадненне аб рэалізацыі праекта
Фота з архiва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і наймальнікі падпісалі пагадненне аб рэалізацыі праекта "Кампанія, дружалюбная бацькам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, старшыня Саюза некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)" Анатоль Харлап. Падпісанне адбылося ў Мінску ў ААТ "Камволь".

Бакі дамовіліся падтрымліваць гэту ініцыятыву і мерапрыемствы па ўключэнні наймальнікаў у рэалізацыю праекта, праводзіць работу, накіраваную на стварэнне і развіццё рабочых месцаў са спрыяльнымі ўмовамі работы для працуючых бацькоў. Таксама ёсць дамоўленасць аб садзейнічанні ў рэалізацыі працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працуючых бацькоў, у тым ліку ў пытанні прадастаўлення больш ільготных умоў, чым гэта прадугледжана заканадаўствам.

Ініцыятыва "Кампанія, дружалюбная бацькам" запушчана ў 2021 годзе. Яна накіравана на папулярызацыю сярод наймальнікаў сацыяльна значнай і эканамічна выгаднай практыкі стварэння спрыяльных рабочых месцаў і ўмоў працы для супрацоўнікаў-бацькоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі