Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Чэр 2017

Падыходы да магчымага аднаўлення беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў калійнай сферы абмеркаваны на сустрэчы ў Лукашэнкі

Падыходы да магчымага аднаўлення беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў калійнай сферы абмеркаваны на сустрэчы ў Лукашэнкі13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці аднаўлення супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі ў калійнай сферы абмеркаваны 13 чэрвеня ў час рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На мерапрыемстве прысутнічалі як прадстаўнікі расійскага бізнесу, так і кіраўнікі галіны з боку Беларусі. На сустрэчы прадметна абмеркаваны падыходы да магчымага аднаўлення супрацоўніцтва, актуальныя пытанні, звязаныя з сітуацыяй на сусветным рынку хлоркалію.

Прэзідэнт падкрэсліў нязменную пазіцыю беларускага боку, якая заключаецца ў тым, што аднаўленне ўзаемадзеяння магчыма толькі пры абавязковым захаванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі і выключна на ўзаемавыгаднай аснове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі