Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Крс 2020

Падтрымка тым, хто "на перадавой" - Лукашэнка падпісаў указ аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя

Падтрымка тым, хто
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў Указ "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне дадатковай штомесячнай надбаўкі за работу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі. У прыватнасці, размова ідзе аб работніках устаноў сістэмы аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з інфекцыямі, а таксама тым, хто працуе ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы дакумент быў распрацаваны Саветам Міністраў. Аляксандр Лукашэнка прапанаваныя падыходы падтрымаў, даручыўшы ўраду ажыццявіць адпаведныя выплаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі