Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Врс 2020

Падрыхтавана прапанова аб увядзенні Беларуссю асіметрычных санкцый у адносінах да персаналій з краін Балтыі

Падрыхтавана прапанова аб увядзенні Беларуссю асіметрычных санкцый у адносінах да персаналій з краін Балтыі
Уладзімір Макей. Фота з архiва

2 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Падрыхтавана прапанова аб увядзенні Беларуссю асіметрычных санкцый адносна персаналій з краін Балтыі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы з яго расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу сказаць, што мы таксама правялі міжведамаснае ўзгадненне і ўчора падрыхтавалі прапановы, яны ўжо зацверджаны. Прапановы аб увядзенні асіметрычных санкцый адносна адпаведных персаналій з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Будуць і іншыя краіны ўводзіць санкцыі супраць Беларусі - мы таксама будзем прымаць адэкватныя рашэнні і даваць адэкватны адказ", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Гаворачы пра спіс асоб, якія ўвойдуць у беларускі санкцыйны спіс, ён сказаў: "Гэта тыя, якія сапраўды заўзята спрабавалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы, робячы адпаведныя палітычныя заявы. І больш таго, уносілі канкрэтныя прапановы аб фінансавай падтрымцы апанентаў улады. Для нас гэта абсалютна непрымальна, мы трактуем гэта як умяшанне ва ўнутраныя справы".

Паводле слоў міністра, беларускі бок не мае намеру публікаваць свой санкцыйны спіс, але там дастаткова ключавых асоб з трох балтыйскіх дзяржаў. "А з улікам таго, што ў нас у рамках Саюзнай дзяржавы адзіны з Расіяй спіс неўязных асоб, то гэта, я думаю, павінна прымусіць іх у пэўнай ступені задумацца", - лічыць кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей адзначыў, што балтыйскія дзяржавы хочуць быць наперадзе планеты ўсёй, прытым што раней пры сустрэчах і тэлефонных размовах бакі сыходзіліся на думцы, што санкцыі - гэта абсалютна непрымальны інструмент у міждзяржаўных адносінах, яны заўсёды адкідаюць супрацоўніцтва на шмат гадоў назад. "Для мяне было дзіўна, калі літаральна на другі дзень пасля выбараў (калі было яшчэ незразумела, як будзе развівацца сітуацыя) пачалі ўжо гучаць галасы, і ў першую чаргу менавіта з боку балтыйскіх дзяржаў, аб тым, што трэба неадкладна ўводзіць санкцыі супраць Беларусі, - адзначыў Уладзімір Макей. - Для таго каб ацаніць сітуацыю, трэба вывучыць тое, што адбываецца, і даць сапраўды аб'ектыўную ацэнку - гэта былі мірныя пратэсты або гэта былі арганізаваныя правакацыі супраць праваахоўных структур, у выніку якіх яны вымушаны былі рэагаваць на гэтыя правакацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі