Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Sep 2015

Па ініцыятыве Беларусі ў Жэневе прайшло мерапрыемства па праваабарончых аспектах барацьбы з гандлем людзьмі

22 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Па ініцыятыве Беларусі 21 верасня ў Жэневе ў час 30-й сесіі Савета ААН па правах чалавека адбылося асобнае тэматычнае мерапрыемства па праваабарончых аспектах барацьбы з гандлем людзьмі ў мэтах атрымання органаў, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

У якасці дакладчыкаў у дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС Беларусі, Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ), Упраўлення ААН па барацьбе са злачыннасцю, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Дыскусія выявіла агульныя падыходы ў распрацаваных рознымі міжнароднымі структурамі дакументах адносна забеспячэння аховы правоў чалавека ў ходзе барацьбы з гандлем людзьмі ў мэтах атрымання органаў. Мерапрыемства выклікала значную цікавасць у дэлегацый дзяржаў - членаў ААН і няўрадавых арганізацый, якія ўнеслі свой уклад у абмеркаванне.

Вынікі дыскусіі будуць улічаны УВКПЧ пры распрацоўцы кіруючых прынцыпаў па пытанні забеспячэння правоў чалавека ў барацьбе з гандлем людзьмі ў мэтах атрымання органаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі