У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2016

ПА АБСЕ канчаткова зацвердзіла рашэнне аб правядзенні летняй сесіі 2017 года ў Мінску

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея АБСЕ канчаткова зацвердзіла рашэнне аб правядзенні летняй сесіі 2017 года ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

"На пасяджэнні Пастаяннага камітэта аднагалосна прынята рашэнне аб правядзенні з 5 па 9 ліпеня 2017 года чарговай, 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску", - адзначылі ў Палаце прадстаўнікоў. Там таксама растлумачылі, што пасяджэнне прайшло сёння ў Тбілісі, дзе 1 ліпеня пачалася работа 25-й сесіі Парламенцкай асамблеі.

У красавіку гэтага года ў Капенгагене бюро ПА АБСЕ адобрыла правядзенне ў 2017 годзе штогадовай сесіі ў беларускай сталіцы. У маі гэтага года Мінск наведала перадавая група Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ і, пасля азнаямлення з умовамі на месцах, дала высокую ацэнку магчымасцям Беларусі па арганізацыі сесіі.

"Намеснік старшыня Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выказаў удзячнасць усім членам Пастаяннага камітэта за высокі давер, які яны аказалі беларускаму боку, і запэўніў удзельнікаў сесіі, што беларускі бок зробіць усё неабходнае, каб забяспечыць належныя ўмовы ў адпаведнасці з патрабаваннямі асамблеі, што прад'яўляюцца да такіх мерапрыемстваў", - інфармавалі ў Палаце прадстаўнікоў.

У гэтай тбіліскай сесіі прымае ўдзел парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс