Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Oct 2016

Кабякоў і Цімофці абмеркавалі пытанні беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва

3 кастрычніка, Кішынёў /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Шырокі спектр пытанняў беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва абмяркоўваўся на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці, якая адбылася сёння ў Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны будаваць адносіны так, каб нашы народы гэта адчулі і мелі б ад гэтага карысць", - адзначыў на сустрэчы Мікалай Цімофці.

Паводле яго слоў, адносіны Беларусі і Малдовы заўсёды былі шчырымі, блізкімі і плённымі. "Абавязацельствы, якія мы ўзялі адзін перад адным, выконваюцца. Лічу, мы павінны будаваць адносіны на двухбаковай аснове - тады нам будзе зразумела, што мы хочам і якія абавязацельствы ў нас адзін перад адным", - растлумачыў прэзідэнт.

Андрэй Кабякоў знаходзіцца ў Малдове з афіцыйным візітам. Сёння прэм'ер-міністр прыняў удзел у беларуска-малдаўскім бізнес-форуме. Таксама з удзелам кіраўніка ўрада пройдзе пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі