Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Жнв 2021

Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і Расіі да 2027 года - Галоўчанка

Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і Расіі да 2027 года - Галоўчанка

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і Расіі аж да 2027 года. Аб гэтым расказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага ўрада расказаў падрабязнасці сваёй рабочай сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным на палях пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).

"Мы абмяркоўвалі завяршэнне работы над пакетам дакументаў па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Мы ўжо вельмі блізкія да завяршэння гэтай работы. Думаю, што ў хуткім часе грамадзяне і Беларусі, і Расіі нарэшце даведаюцца ў поўным аб'ёме, што нам удалося зрабіць, пра што ўдалося дамовіцца на працягу апошніх паўтара гадоў. Падрыхтаваны важныя дакументы праграмна-стратэгічнага характару, па якіх мы будзем выбудоўваць адносіны як мінімум у бліжэйшыя некалькі гадоў - да 2024-2025, а па некаторых праграмах і да 2027 года", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на рабочай сустрэчы кіраўнікі ўрадаў таксама абмеркавалі бягучыя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, работу галін эканомікі, прадпрыемстваў, а таксама санкцыйны націск. "Мы ўпэўнены, што Расія як наш бліжэйшы саюзнік і партнёр, безумоўна, не застанецца ўбаку", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

"Як і заўсёды, сустрэча прайшла ў дружалюбным, канструктыўным, эфектыўным ключы. Мы з маім расійскім калегам дамовіліся па ўсіх пытаннях, якія перад сабой ставілі", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Таксама яму задалі пытанне пра дату правядзення наступнага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. "У нас ёсць прапановы, але канчаткова, як гэта належыць па працэдуры, дата будзе вызначана Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы. Разлічваю, што на працягу месяца мы выйдзем на правядзенне пасяджэння", - сказаў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі