Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2018

Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі прыбыла ў Мінск

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур прыбыла ў Мінск. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства ЗША ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Джэніфер Мур пачне работу на пасадзе паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ў жніўні 2018 года", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

У пасольстве праінфармавалі, што Джэніфер Мур з'яўляецца кар'ерным дыпламатам. Перад прыездам у Мінск яна займала пасаду намесніка дырэктара ўпраўлення па справах Паўднёвай Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якое адказвае за адносіны ЗША з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам.

Новы часовы павераны мае багаты вопыт работы па еўрапейскай тэматыцы і на працягу большай часткі кар'еры спецыялізавалася ў пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва і рэформ у галіне бяспекі.

Раней Джэніфер Мур працавала на пасадзе намесніка дырэктара ўпраўлення Дзяржаўнага дэпартамента па міратворчай дзейнасці, санкцый і барацьбе з тэрарызмам, саветніка па палітычных і эканамічных пытаннях пасольства ЗША ў Тыране, а таксама на розных пасадах у палітычным, ваенна-палітычным і эканамічным аддзелах у пасольстве ЗША ў Анкары, Сараеве, Багдадзе і Джакарце.

Дыпламат таксама з'яўлялася дзяжурным супрацоўнікам Аператыўнага цэнтра Дзяржаўнага дэпартамента і асістэнтам памочніка дзяржаўнага сакратара па ваенна-палітычных пытаннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі