Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2016

Новую Ваенную дактрыну Беларусі плануецца разгледзець на адкрыцці вясенняй сесіі 4 красавіка

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую Ваенную дактрыну Беларусі плануецца разгледзець на адкрыцці вясенняй сесіі 4 красавіка, паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у камісіі асноўны дакумент - Ваенная дактрына, якая будзе разгледжана на вясенняй сесіі ў першым і другім чытаннях", - сказаў Валерый Гайдукевіч.

Дэпутат звярнуў увагу на яшчэ адзін важны дакумент, які будзе ўключаны ў парадак дня дзявятай сесіі пятага склікання. Ён датычыцца паправак па барацьбе з тэрарызмам і ўжо быў разгледжаны дэпутатамі ў першым чытанні. "Усе мы назіраем, што робіцца ў свеце, і цяпер, вядома, асноўная пагроза - тэрарыстычная", - заўважыў Валерый Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, законапраект прадугледжвае правядзенне контртэрарыстычных аперацый адносна арганізацый, якія заведама маюць тэрарыстычную накіраванасць. "У прыватнасці, гэта ІДІЛ", - удакладніў парламентарый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі