Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2017

Інфраструктура для Беларускай АЭС будзе поўнасцю створана ў 2018 годзе

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне інфраструктуры для Беларускай АЭС завершыцца ў 2018 годзе, гэта работа будзе прафінансавана ў тым ліку за кошт сродкаў дзяржінвестпраграмы. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2018 год цяпер фарміруецца. Мяркуецца, што існуючыя сродкі будуць накіраваны на ключавыя для краіны праекты. У прыватнасці, на завяршэнне стварэння інфраструктуры для АЭС, дарожную гаспадарку, праграму меліярацыі, аб'екты да 1000-годдзя Брэста, сацыяльныя аб'екты, а таксама аб'екты з высокай будаўнічай гатоўнасцю.

"Па меры завяршэння стварэння інфраструктуры для АЭС (мы плануем завяршыць гэта ў 2018 годзе) будзе магчымасць прадаўжэння будаўніцтва прыпыненых аб'ектаў", - дадаў Анатоль Калінін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі