У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2017

Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Мінску не знайшла падтрымкі ў грамадстве

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Мінску не знайшла падтрымкі ў грамадстве, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні гарадскія ўлады папярэдзілі аб тым, што ўсе несанкцыянаваныя сходы людзей у горадзе прызнаюцца незаконнымі, адпаведна, іх удзельнікі падпадаюць пад дзеянне адміністрацыйнага кодэкса.

Нягледзячы на гэта, сёння ў раёне 14.00 у Мінску ўдзельнікі акцыі спрабавалі сабрацца каля будынка Акадэміі навук. Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі людзей аб адказнасці за ўдзел у акцыі і прасілі разысціся. Аднак нешматлікая частка тых, хто сабраўся, прыняла рашэнне прайсці ад Акадэміі навук уздоўж праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа. Каб забяспечыць бяспеку, супрацоўнікі АМАПа вымушаны былі перакрыць праспект Незалежнасці. Чарговы раз з дапамогай гучнагаварыцеляў супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі прысутных аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, нагадалі аб адказнасці за парушэнне заканадаўства, папрасілі разысціся. Пасля чаго колькасць прысутных стала значна меншай. Разам з тым частка з іх вырашыла прайсці ў бок плошчы Перамогі. У хуткім часе акцыя завяршылася.

Як паведамлялі журналісты розных СМІ, у тым ліку і замежных, мэты, якія абвяшчаліся напярэдадні арганізатарамі акцыі, не былі падтрыманы ў грамадстве. Асобныя ўдзельнікі акцыі наўмысна паводзілі сябе правакацыйна, відавочна імкнучыся стварыць "яркую карцінку" для тыражавання ў СМІ.

Сёння вулічныя акцыі прайшлі таксама ў абласных цэнтрах краіны. Яны мелі нешматлікі характар. На вуліцы выйшлі літаральна дзясяткі чалавек. У Брэсце, Гомелі і Віцебску з тымі, хто сабраўся, размаўлялі прадстаўнікі мясцовай улады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс