У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліс 2017

Назарбаеў 29-30 лістапада наведае Беларусь з афіцыйным візітам

Назарбаеў 29-30 лістапада наведае Беларусь з афіцыйным візітам28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які 29-30 лістапада наведае Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сімвалічна, што візіт пройдзе ў год 25-годдзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.

Перагаворы ў Палацы Незалежнасці запланаваны ў вузкім і пашыраным складах.

Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. У парадку дня тэматыка пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, транспартна-лагістычнай інфраструктуры і многія іншыя перспектыўныя напрамкі.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама прымуць удзел у рабоце беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс