VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2015

НАТА вітае намаганні Беларусі па ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі

8 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. НАТА вітае намаганні і ролю Беларусі ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі. Аб гэтым заявіў прадстаўнік дэпартамента палітыкі бяспекі Міністэрства замежных спраў Латвіі Іварс Ласіс сёння ў Мінску на семінары "Міжнародная бяспека і НАТА ў 2015 годзе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер латвійскае пасольства з'яўляецца кантактным пасольствам НАТА ў Беларусі. "Латвія вельмі зацікаўлена ў развіцці адносін паміж Беларуссю і НАТА", - заявіў Іварс Ласіс. Паводле яго слоў, вельмі важна, каб гэтыя адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы, прадаўжаліся. Прадстаўнік латвійскага МЗС падзякаваў Цэнтру вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі, а таксама факультэту міжнародных адносін БДУ за арганізацыю семінара, які праходзіць пры садзейнічанні дэпартамента грамадскай дыпламатыі НАТА. Ён упэўнены, што гэта дыскусія "будзе садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву паміж НАТА і Беларуссю".

На думку Іварса Ласіса, адносіны паміж НАТА і Беларуссю грунтуюцца на асноўных прынцыпах міжнародных адносін: кожная краіна павінна будаваць свае адносіны з іншымі на аснове ўзаемапавагі і ўзаемавыгады.

Прадстаўнік латвійскага МЗС падкрэсліў важнасць мінскіх дамоўленасцей ва ўмацаванні бяспекі і ролю Беларусі ў мірных працэсах. "Беларусь імкнецца абараняць уласную бяспеку і незалежнасць. Мы вітаем ролю Беларусі ва ўмацаванні бяспекі ў рэгіёне", - адзначыў ён.

Іварс Ласіс выказаў думку аб неабходнасці актывізацыі сумесных міжнародных намаганняў па пытаннях бяспекі: дасягнуць бяспекі немагчыма толькі на адным кантыненце, паколькі выклікі,напрыклад у Еўропе, ідуць з-за межаў Еўропы. Ён таксама закрануў тэму барацьбы з міжнародным тэрарызмам.

Міжнародны семінар арганізаваны Цэнтрам вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі сумесна з факультэтам міжнародных адносін БДУ пры садзейнічанні дэпартамента грамадскай бяспекі НАТА. Мерапрыемства праходзіць на базе ФМА Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход