Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Aug 2019

Настаўнік павінен атрымліваць як мінімум сярэднюю зарплату - Прэзідэнт

Настаўнік павінен атрымліваць як мінімум сярэднюю зарплату - Прэзідэнт

26 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Зарплаты настаўнікаў у Беларусі павінны быць роўныя як мінімум сярэдняй зарплаце па краіне. Аб гэтым патрабаванні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не забывайце, мы дамовіліся, што настаўнік павінен атрымліваць як мінімум сярэднюю зарплату", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў і пра задачу павышаць узровень даходаў нізкааплатных катэгорый работнікаў, у тым ліку ў дашкольнай адукацыі. "Мы іх павінны падцягваць вышэй. Таму што работа вельмі цяжкая, асабліва ў дзіцячым садзе. Няхай яны там паядуць, яшчэ нешта, але гэта ўсё роўна не забяспечвае іх аплатай - той аб'ём работы, тая якасць і тая адказнасць. Трэба зарплаты ў іх падцягваць", - адзначыў беларускі лідар.

"Вядома, трэба загружаць. Я не спрачаюся. Але трэба плаціць дастойную заработную плату. Я звяртаў увагу прэм'ер-міністра на гэтыя пытанні", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі