Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2026

Нарошчванне беларускіх паставак. Беларусь і японская прэфектура Хакайда намячаюць шляхі актывізацыі сувязей

Нарошчванне беларускіх паставак. Беларусь і японская прэфектура Хакайда намячаюць шляхі актывізацыі сувязей
Фота пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Японіі Яўген Лазараў сустрэўся з ганаровым консулам нашай краіны ў прэфектуры Хакайда Масата Мацуурам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Токіа.

На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і прэфектурай Хакайда ў розных сферах. Размова ў тым ліку ішла аб перспектывах нарошчвання паставак беларускіх тавараў у Японію.

У час размовы былі вызначаны найбольш перспектыўныя напрамкі двухбаковага гандлю паміж нашай краінай і гэтай японскай прэфектурай.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Японіяй устаноўлены 26 студзеня 1992 года. Са студзеня 1993 года ў Мінску працуе пасольства Японіі ў Беларусі. Беларускае пасольства ў Японіі адкрыта ў Токіа ў чэрвені 1995 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі