14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня падпісаў указ нумар 303 "Аб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці як памочнікаў Прэзідэнта - інспектараў па абласцях і горадзе Мінску, так і Адміністрацыі Прэзідэнта ў цэлым.
У прыватнасці, на памочнікаў кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах дадаткова ўскладзены абавязкі праводзіць не радзей як адзін раз у месяц асабісты прыём грамадзян, вывучаць з выездам на месца прынятыя меры рэагавання на негатыўныя аспекты, аб якіх паведамлялася ў СМІ і зваротах насельніцтва. Яны павінны будуць таксама ажыццяўляць папераджальны кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта.
У сувязі з неабходнасцю ўнясення мноства тэхнічных карэкціровак і ў мэтах забеспячэння даступнасці ўспрымання ўказ выкладзены ў новай рэдакцыі.