Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2022

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца падпісаць 10 пагадненняў паміж ВНУ дзвюх краін

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца падпісаць 10 пагадненняў паміж ВНУ дзвюх краін
Фота з архiва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ІХ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца падпісаць 10 пагадненняў паміж ВНУ дзвюх краін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч у час рабочай нарады па пытаннях падрыхтоўкі пятай секцыі форуму ў верхняй палаце парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет Рэспублікі актыўна вядзе падрыхтоўку да ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў чэрвені ў Гродне. Нядаўна адбылося сумеснае пасяджэнне з расійскімі калегамі. Цяпер мы адпрацоўваем кожную з шасці секцый, - расказаў Віктар Лісковіч. - Сёння дэталёва разглядаюцца пытанні, якія датычацца пятай секцыі "Інтэграцыя сістэмы вышэйшай адукацыі Расіі і Беларусі: рэгіянальны аспект". Пры падрыхтоўцы стараемся ўлічыць лепшае, што ёсць у нашых краін, каб гэты вопыт быў карысны, запатрабаваны, каб у канчатковым выніку служыў не толькі развіццю сістэмы вышэйшай адукацыі ў Саюзнай дзяржаве, але і выхаванню маладых людзей і атрыманню імі неабходных, карысных у будучым ведаў".

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы будзе разгорнута вялікая выстаўка "Адукацыя Беларусі і Расіі: традыцыі, пераемнасць, інавацыі", у якой прымуць удзел звыш 20 ВНУ дзвюх краін. "Экспазіцыя будзе прысвечана найноўшым адукацыйным смарт-тэхналогіям, навацыям, ведам, неабходным сёння ва ўмовах лічбавага грамадства і разумнай эканомікі", - адзначыў старшыня камісіі.

Плануецца, што ў час ІХ Форуму рэгіёнаў беларускія ВНУ наладзяць цесны кантакт з навучальнымі ўстановамі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Новакузнецка, Тамбова, Уладзівастока і іншых гарадоў. "Пагадненні дадуць магчымасць інтэграваць як навуковыя, так і вучэбныя распрацоўкі, каб уніфікаваць падыходы да навучання моладзі", - звярнуў увагу сенатар.

У час форуму ў гарадскім парку імя Жылібера размесцяцца інтэрактыўныя пляцоўкі выстаўкі "Добрасуседства пад адкрытым небам". Так, лакацыя "Славянскі карагод" будзе прысвечана славянскім баявым мастацтвам, народнаму мастацтву, вершам вялікіх паэтаў. Пляцоўка "Дарогамі Перамогі" дасць магчымасць пазнаёміцца з ваенна-паходнай кухняй і літаратурна-музычнай творчасцю ваенных гадоў. Акрамя таго, запланаваны пляцоўкі "Адукацыя - найвышэйшае багацце" і "О, спорт, ты - мір!" "Мы пакажам, як развівалася і чаго дасягнула сістэма адукацыі, будзем гаварыць аб важнасці захавання гістарычнай памяці. Вельмі разлічваем, што выстаўку ў гарадскім парку наведаюць як гараджане, так і госці. Акрамя таго, у першы дзень форуму ў Гродна прыбудзе "Поезд Перамогі", удзельнікі якога змогуць наведаць інтэрактыўныя зоны", - дадаў Віктар Лісковіч.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праводзіцца штогод пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Тэма ІХ Форуму рэгіёнаў - "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі