Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Жнв 2020

МЗС Іспаніі выступіла за падтрыманне дыялогу Беларусі з ЕС

МЗС Іспаніі выступіла за падтрыманне дыялогу Беларусі з ЕС
Фота з архiва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве іспанскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Як расказалі ў прэс-службе міністэрства, у час размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй наконт сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і перспектыў далейшага ўзаемадзеяння.

"Субяседнікі сышліся на думцы адносна важнасці эвалюцыйнага, паступальнага развіцця краіны без умяшання знешніх сіл. Бакі выказалі зацікаўленасць у захаванні каналаў камунікацыі, прадаўжэнні рабочых кантактаў і падтрыманні дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі