Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Feb 2020

МЗС лічыць магчымым уступленне Беларусі ў СГА ў канцы 2020-га - пачатку 2021 года

МЗС лічыць магчымым уступленне Беларусі ў СГА ў канцы 2020-га - пачатку 2021 года
Фота з архiва

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двухбаковыя перагаворы па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю павінны завяршыцца да чэрвеня, далучэнне да арганізацыі магчыма ў канцы 2020 года - пачатку 2021-га, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы тэхнічна перагаворы да лета завершым, то там недзе паўгода павінен быць адміністрацыйна-арганізацыйны перыяд - ідзе зверка тэкстаў, абавязацельстваў, кожная краіна яшчэ раз правярае ўсе заключаныя дамоўленасці. Недзе ў канцы бягучага года - пачатку наступнага мы можам гэта выканаць. Пакуль мэта - завяршыць усе двухбаковыя перагаворы да чэрвеня", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Чарговая міністэрская канферэнцыя СГА, на якой Беларусь магла б далучыцца да арганізацыі, пройдзе ў чэрвені ў Нур-Султане. Аднак з улікам неправедзеных пасяджэнняў рабочай групы з ЗША і Расіяй, графік можа нязначна зрушыцца. "Я не думаю, што гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы для тэрмінаў нашага ўступлення. Нават калі мы не зможам уступіць летам, мы плануем завяршыць усе двухбаковыя перагаворы да чэрвеня бягучага года. Тэхнічна ўступленне ў СГА магчыма 4 разы ў год, на любой генеральнай сесіі Савета СГА. Таму час у нас ёсць і да канца бягучага года і ў пачатку наступнага", - растлумачыў першы намеснік міністра.

"Мы цесна каардынуем нашы пазіцыі з расіянамі, каб па выніках уступлення ў нас не было сітуацыі, калі будзе ўсталявана граніца для беларускіх тавараў. Расійскі рынак захоўвае для нас прыярытэт, і мы ўступаем (у СГА. - Заўвага БЕЛТА) у многім на тых жа ўмовах, на якіх уступала Расія. Пакуль у нашых дакументах практычна не адыходзім ад расійскіх абавязацельстваў і нідзе ні разу не парушылі мытны тарыф ЕАЭС", - дадаў Андрэй Еўдачэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі