VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліс 2015

МЗС: Для Беларусі ЮНЕСКА - лабараторыя ідэй і інструмент нарошчвання патэнцыялу для міжкультурнага дыялогу

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок бачыць у ЮНЕСКА лабараторыю ідэй і інструмент нарошчвання патэнцыялу для міжкультурнага дыялогу. Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык нагадаў, што па 18 лістапада ў Парыжы праходзіць 38-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, дзе прымае ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.

"З'яўляючыся членам арганізацыі больш як 60 гадоў, наша краіна надае вялікае значэнне ўзаемадзеянню з ЮНЕСКА, гэтай унікальнай платформай міжнароднага шматвектарнага супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, навукі, культуры і камунікацый. Беларускі бок бачыць у ЮНЕСКА лабараторыю ідэй і інструмент нарошчвання патэнцыялу для міжкультурнага дыялогу, для ўстойлівага развіцця і ўмацавання міру, а таксама для вырашэння іншых важных сацыяльна-эканамічных пытанняў пры дапамозе адукацыі", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Сёння Алена Купчына выступіць на сегменце высокага ўзроўню 38-й сесіі Генканферэнцыі і выкладзе прыярытэты дзейнасці Беларусі ў ЮНЕСКА, а таксама сустрэнецца з генеральным дырэктарам арганізацыі Ірынай Бокавай. "Бакі абмяркуюць ход рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў час візіту Ірыны Бокавай у Беларусь у красавіку 2014 года, а таксама перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНЕСКА", - праінфармаваў Дзмітрый Мірончык. Акрамя таго, Алена Купчына і Ірына Бокава абмяняюцца думкамі аб адной з прыярытэтных задач нацыянальнай дэлегацыі на сесіі Генканферэнцыі - пашырэнні пераліку беларускіх аб'ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў спісе сусветнай спадчыны. Будуць таксама разгледжаны дзейнасць у Беларусі кафедр і клубаў ЮНЕСКА, праекты ў адукацыйнай і навуковай сферах.

Намеснік міністра правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, накіраваных на паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, ЕС у цэлым, дадаў прэс-сакратар МЗС. У прыватнасці, плануюцца перагаворы з дзяржаўным сакратаром міністэрства замежных спраў Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход