У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2018

МЗС Беларусі выпрацуе рэкамендацыі ў сувязі з увядзеннем ва Украіне ваеннага становішча

МЗС Беларусі выпрацуе рэкамендацыі ў сувязі з увядзеннем ва Украіне ваеннага становішча

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пасля атрымання ўсёй падрабязнай інфармацыі выпрацуе рэкамендацыі для беларускіх грамадзян у сувязі з увядзеннем ва Украіне ваеннага становішча. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пакуль маем толькі тую інфармацыю, якую атрымалі са СМІ. Пасольству Беларусі ва Украіне дадзены адпаведныя ўказанні адносна ўдакладнення ўсіх тых наступстваў, якія звязаны з увядзеннем ваеннага становішча ва Украіне", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, ведамства будзе выпрацоўваць адпаведныя рэкамендацыі для беларускіх грамадзян зыходзячы з аналізу ўсёй атрыманай інфармацыі.

Адначасова Уладзімір Макей спаслаўся на агучаную раней заяву пасла Украіны ў Беларусі, што ніякіх абмежаванняў адносна праезду грамадзян Беларусі не прадугледжваецца. "Што датычыцца нашых гандлёва-эканамічных, гуманітарных кантактаў і сувязей, мы спадзяёмся на тое, што ніякіх негатыўных наступстваў гэта рашэнне (аб увядзенні ваеннага становішча. - Заўвага БЕЛТА) не прынясе", - дадаў міністр.

Як паведамлялася БЕЛТА са спасылкай на Укрінфарм, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка напярэдадні падпісаў закон аб зацвярджэнні ўказа "Аб увядзенні ваеннага становішча ва Украіне". Сам указ быў падпісаны 26 лістапада. Увечары ў той жа дзень Вярхоўная рада зацвердзіла ўвядзенне ваеннага становішча на 30 дзён. У інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам Пётр Парашэнка ўдакладніў, што тэрмін дзеяння ваеннага становішча, уведзенага ў 10 абласцях Украіны, скончыцца 26 снежня і не можа быць падоўжаны прэзідэнтам самастойна без рашэння Вярхоўнай рады. Прычынай увядзення ваеннага становішча стаў інцыдэнт у Керчанскім праліве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс