Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Mar 2018

МЗС Беларусі ўручыла ноту паслу Літвы ў сувязі са здарэннем на Ігналінскай АЭС

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Літвы быў выкліканы ў МЗС Беларусі ў сувязі з паведамленнямі ў СМІ аб інцыдэнце з радыеактыўнымі матэрыяламі, які меў месца ў канцы снежня 2017 года ў ходзе работ па вывадзе з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ведамства.

Паслу Літвы была ўручана нота, у якой беларускі бок выказвае занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні на Ігналінскай АЭС.

"Беларусь зыходзіць з таго, што прынцыпы транспарэнтнасці і адказнасці за забеспячэнне культуры ядзернай бяспекі павінны быць у аднолькавай ступені прымяняльныя да любой ядзернай дзейнасці, уключаючы працэс вываду з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС", - падкрэслілі ў міністэрстве.

МЗС Беларусі заклікала Літву правесці грунтоўнае расследаванне здарэння і інфармаваць беларускі бок аб выніках. "Па прычыне непасрэднай блізкасці Ігналінскай АЭС да граніцы Беларусі беларускі бок разлічвае ў далейшым на атрыманне ад літоўскага боку аператыўнай інфармацыі аб усіх інцыдэнтах на ядзерных аб'ектах і/або з ядзернымі матэрыяламі, якія патэнцыяльна могуць прывесці да радыеактыўных выкідаў", - адзначылі ў ведамстве.

Гэта інфармацыя была таксама даведзена да прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і перададзена ў адпаведныя еўрапейскія структуры праз пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Еўрапейскім саюзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі