Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Jan 2019

МЗС Беларусі пракаменціравала інфармацыю аб зняцці абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў

МЗС Беларусі пракаменціравала інфармацыю аб зняцці абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пацвярджаюць факт тэлефонных размоў паміж кіраўніцтвам ведамства і Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, у час якіх абмяркоўваліся пытанні паляпшэння адносін паміж краінамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Мы можам пацвердзіць факт некалькіх тэлефонных размоў, якія адбыліся апошнім часам паміж кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Беларусі і Дзяржаўнага дэпартамента ЗША", - сказаў Анатоль Глаз. Паводле яго слоў, у час гэтых размоў бакі абмяркоўвалі розныя аспекты беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку магчымасць іх паляпшэння. "Згодна з правіламі дыпламатычнай этыкі дэталевы змест гэтых размоў не раскрываецца", - адзначыў прэс-сакратар.

Як паведаміў 10 студзеня часопіс Foreign Policy са спасылкай на крыніцы ў Дзярждэпартаменце ЗША, у гэты дзень адбылася тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і памочнікам дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Уэсам Мітчэлам. Кіраўнік МЗС праінфармаваў амерыканскі бок аб тым, што беларускія ўлады знялі абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў, якім дазволена працаваць на тэрыторыі краіны, гаворыцца ў выданні.

У Дзярждэпартаменце гэту інфармацыю каменціраваць адмовіліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі