Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2016

МЗС Беларусі падрыхтавала прапановы па лібералізацыі візавага рэжыму з краінамі ЕС і не толькі

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі падрыхтавала прапановы па лібералізацыі візавага рэжыму з краінамі ЕС і не толькі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Паводле слоў міністра, МЗС цяпер працуе над лібералізацыяй візавага рэжыму паміж Беларуссю і іншымі краінамі, у тым ліку Еўрапейскага саюза. "Мы цяпер рыхтуем адпаведныя прапановы, дакладней, яны падрыхтаваны ўжо. Спадзяюся, што яны будуць ўзгоднены з усімі зацікаўленымі органамі дзяржкіравання, і мы будзем дакладваць аб іх Прэзідэнту. Думаю, што гэта дапаможа нам у развіцці кантактаў, у першую чаргу ў сферы бізнесу, турызму", - адзначыў Уладзімір Макей.

Што датычыцца адмены віз з ЕС, то аб гэтым гаварыць пакуль рана, хоць у 2014 і 2015 гадах бакі даволі далёка рушылі наперад у рабоце над пагадненнямі аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі, дадаў міністр. Работа над гэтымі дакументамі была прыпынена не па віне Беларусі. Уладзімір Макей нагадаў, што ў мінулым годзе перад Рыжскім самітам краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства" еўрапейскія партнёры нечакана, кажучы дыпламатычнай мовай, тэхнічна "выкрылі" некаторыя палажэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. "І, у выніку, мы былі вымушаны зноў вярнуцца да разгляду гэтых палажэнняў. Таму цяпер гэта пытанне ўзгадняецца, мы не лічым, што гэта з'яўляецца неадольнай перашкодай. Будзем працаваць далей з нашымі еўрапейскімі партнёрамі над устараненнем тых нюансаў, якія ўзніклі апошнім часам", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі