Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Крс 2017

МЗС: Беларусь бачыць шматгранныя перспектывы двухбаковых кантактаў з Індыяй

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь бачыць шматгранныя перспектывы двухбаковых кантактаў з Індыяй. Аб гэтым гаворыцца ў пратакольным пасланні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Сушме Сварадж, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларусь і Індыя канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у міжнародных арганізацыях, эфектыўна рэалізуюць узаемавыгадныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, прамысловай і гуманітарнай сферах. "Пры гэтым варта адзначыць, што патэнцыял адносін яшчэ далёка не вычарпаны, і мы бачым шматгранныя перспектывы ў далейшым развіцці двухбаковых кантактаў", - падкрэсліваецца ў пасланні. Яго 17 красавіка ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Індыі Прыці Саран. Бакі абмеркавалі таксама ўвесь спектр двухбаковага парадку дня.

У гэты ж дзень, 17 красавіка, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксена. "У ходзе сустрэчы Панкадж Саксена перадаў беларускаму боку пратакольнае пасланне міністра замежных спраў Індыі, адрасаванае Уладзіміру Макею з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС. Акрамя таго, бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-індыйскіх адносін, правядзенне двухбаковых мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі