Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Жнв 2015

Міжурадавае пагадненне Беларусі і Ізраіля аб адмене віз уступіць у сілу 26 лістапада

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў Беларусі Іосіфам Шагалам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі па шырокім коле пытанняў беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва. Міністр падзякаваў паслу за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-ізраільскіх адносін, пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей, і ў прыватнасці крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама падтрыманне рашэння аб узаемнай адмене бакамі візавага рэжыму для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў", - расказалі ў прэс-службе.

Іосіф Шагал перадаў ноту аб выкананні ізраільскім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення паміж урадамі Беларусі і Ізраіля аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, падпісанага ў Мінску 19 верасня 2014 года.

Беларускі бок паведаміў ізраільскаму боку аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур у студзені бягучага года.

Як растлумачылі ў прэс-службе, у адпаведнасці з артыкулам 7 пагаднення паміж урадамі Беларусі і Ізраіля аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў дакумент уступае ў сілу праз 90 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення, якімі бакі інфармуюць адзін аднаго аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу. Такім чынам, пагадненне ўступіць у сілу 26 лістапада 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі