У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Крс 2015

Міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў касмічнай сферы паміж Беларуссю і Казахстанам гатова да падпісання

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах паміж Беларуссю і Казахстанам гатова да падпісання. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь.

"Пагадненне ўжо гатова да падпісання, мы хочам прымеркаваць яго да сустрэчы вышэйшага кіраўніцтва нашых дзяржаў - прэзідэнтаў або прэм'ер-міністраў. Калі гэта адбудзецца, ад нас не залежыць", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Пятра Віцязя, пагадненне ўключае шэраг напрамкаў сумеснай работы. "Мы збіраемся абменьвацца інфармацыяй ва ўсіх сферах, дапамагаць адзін аднаму ў галіне зандзіравання Зямлі, распрацоўкі новых праграм, апрацоўкі атрыманай інфармацыі і падрыхтоўкі кадраў. Акрамя таго, плануем прапанаваць партнёрам з Казахстана ўвайсці ў якасці аператара ў наша сумеснае з Расіяй прадпрыемства "Міжнародныя касмічныя тэхналогіі", - адзначыў ён.

Пасяджэнне казахстанска-беларускай рабочай групы па прапрацоўцы пытанняў супрацоўніцтва ў касмічнай сферы прайшло ў Астане ў канцы мінулага тыдня. Наступнае пасяджэнне рабочай групы плануецца правесці ў другім паўгоддзі ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс