Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2021

Міжнароднае праваахоўнае супрацоўніцтва павінна быць па-за палітыкай - Кубракоў

Міжнароднае праваахоўнае супрацоўніцтва павінна быць па-за палітыкай - Кубракоў
Фота з архiва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 14-ы Кангрэс ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі праходзіць з 7 па 12 сакавіка ў горадзе Кіёта (Японія). Дэлегацыю Беларусі на буйным міжнародным форуме ўзначальвае міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

"Мы падкрэсліваем важнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з незаконным наркаабаротам, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, тэрарызмам, экстрэмізмам, карупцыяй, кіберзлачыннасцю, адмываннем злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму. Разам з тым у фокусе ўвагі павінны знаходзіцца і новыя формы арганізаванай злачыннасці, якая выкарыстоўвае новыя фінансавыя інструменты", - адзначыў у сваім відэазвароце Іван Кубракоў.

Міністр звярнуў увагу: у апошнія гады абстаноўка ў свеце сур'ёзна змянілася. Імкліва расце колькасць унутраных і рэгіянальных канфліктаў, якія разбураюць сусветныя чалавечыя каштоўнасці і сеюць разлад у грамадстве. Новыя крымінальныя сеткі ўзаемазвязаны і арганізаваны. Любыя стратэгіі процідзеяння злачыннасці, іншым выклікам і пагрозам сучаснай цывілізацыі не дапамогуць асобна ўзятай дзяржаве цалкам зжыць гэтыя з'явы.

"У цяперашніх умовах забеспячэнне міжнароднага міру і бяспекі, пераадоленне пагроз патрабуюць канцэнтрацыі асэнсаваных і мэтанакіраваных намаганняў усяго чалавецтва. Міжнароднае праваахоўнае супрацоўніцтва павінна быць па-за палітыкай і ўлічваць нацыянальныя асаблівасці. Забяспечваючы абарону людзей у кожнай асобнай краіне, мы ствараем аснову бяспекі ўсёй сусветнай супольнасці", - падкрэсліў Іван Кубракоў.

Гэтыя форумы праводзяцца раз у пяць гадоў, пачынаючы з 1955 года. Беларусь удзельнічала ў трох з іх. На цяперашнім кангрэсе абмяркоўваюцца стратэгіі папярэджання злачыннасці ў мэтах сацыяльнага і эканамічнага развіцця, інтэграваныя падыходы да вырашэння праблем, з якімі сутыкаецца сістэма крымінальнага правасуддзя, перспектывы міжнароднага тэхнічнага садзейнічання дзяржавам у барацьбе з тэрарызмам і новымі відамі злачынстваў.

У час кангрэса таксама будзе прынята Кіёцкая дэкларацыя, праект якой аб'ядноўвае асноўныя тэндэнцыі злачыннасці і мерапрыемствы па яе прафілактыцы, уключаючы выкарыстанне новых тэхналогій для барацьбы са злачыннасцю, процідзеянне карупцыі і легалізацыі даходаў, атрыманых злачынных шляхам, міжнароднае праваахоўнае і антытэрарыстычнае супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі