Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Жнв 2020

"Мы ім пакажам, што такое санкцыі" - Лукашэнка абяцае адказ на санкцыйныя меры


28 жніўня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае адказ беларускага боку на ўвядзенне санкцыйных мер з боку шэрага краін. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі ААТ "Савушкін-Орша", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вось мы ім цяпер пакажам, што такое санкцыі. Калі яны яшчэ ў Кітай і Расію праз нас (палякі і літоўцы) баражыравалі, цяпер яны будуць лятаць або праз Балтыку, або Чорнае мора гандляваць з Расіяй і іншае. А пра санкцыйную прадукцыю (на тую прадукцыю, на якую Расія ўвяла эмбарга) - няхай нават не мараць. Мы ім пакажам, што такое санкцыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Яны зажраліся і забылі, што такое Беларусь. І думалі, што нас можна нахіліць, танкамі папалохаць, ракетамі... Паглядзім, хто яшчэ каго папалохае. Мы ім пакажам, што такое санкцыі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі ўсіх гандлёвых патокаў з партоў Літвы на іншыя. Вось мы і паглядзім, як яны будуць жыць. 30 працэнтаў літоўскага бюджэту фарміруюць нашы грузапатокі праз Літву. Што яшчэ трэба? Зажраліся. Таму паставім на месца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь праходзіла перыяд санкцый ужо. "Выжылі. Выжывем і цяпер. Свет не без добрых людзей. Таму нас палохаць не трэба", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі