Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Кст 2015

Міхневіч прадстаўляе Беларусь на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Астане

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч узначальвае беларускую дэлегацыю на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое праходзіць сёння ў Астане. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграмай пасяджэння прадугледжана абмеркаванне шэрага праектаў заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД, інтэнсіўная дыпламатычная работа па падрыхтоўцы якіх праводзілася апошнія месяцы.

У прыватнасці, у праекце заявы ў сувязі з 70-годдзем ААН адзначаецца, што краіны СНД выступаюць за ўмацаванне цэнтральнай ролі ААН у забеспячэнні міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця, захаванне асноўнай адказнасці Савета Бяспекі ААН у падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, што прадугледжана статутам арганізацыі. Таксама адзначана важнасць рэформы і ўдасканалення структуры ААН.

У праекце заявы па барацьбе з міжнародным тэрарызмам адзначаецца пазіцыя Садружнасці аб тым, што тэрарызм сёння становіцца галоўнай пагрозай міру і глабальнай стабільнасці. Выказваецца глыбокая заклапочанасць у сувязі з рэзкім ростам тэрарыстычнай актыўнасці экстрэмісцкіх груповак, дзеянні якіх уяўляюць прамую пагрозу ўстойліваму развіццю рэгіёнаў і існаванню асобных дзяржаў.

Важным момантам для Беларусі на маючым адбыцца мерапрыемстве стане адабрэнне праекта звароту кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У ім адзначаецца, што, нягледзячы на дасягнуты прагрэс у развіцці сістэмы заканадаўства, медыцынскай і сацыяльнай абароны, кантролю радыеактыўнага забруджвання, наступствы чарнобыльскай катастрофы ўсё яшчэ ўплываюць на жыццё часткі насельніцтва, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях. Адначасова ў праекце гаворыцца аб рашучасці і далей прыкладаць намаганні па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Акрамя таго, у дакуменце змешчаны заклік да прадаўжэння супрацоўніцтва ў рэалізацыі мэтавых праграм, праектаў і ініцыятыў, якія дапаўняюць намаганні дзяржаў па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі