У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Врс 2016

МВФ вітае меры па стабілізацыі эканомікі і пачатак рэформ у Беларусі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд вітае меры па стабілізацыі эканомікі і пачатак рэформ у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе МВФ па выніках кансультацый у адпаведнасці з Артыкулам IV 2016 года з Беларуссю, паведамляе БЕЛТА.

"Члены Выканаўчага савета віталі меры па стабілізацыі эканомікі, што прымаліся з пачатку 2015 года афіцыйнымі органамі, і пачатак правядзення інстытуцыянальных і структурных рэформ у кантэксце складаных эканамічных умоў. Дырэктары падкрэслілі тым не менш, што для аднаўлення буферных рэзерваў і павышэння тэмпаў росту эканомікі і занятасці неабходна правесці паслядоўныя і маштабныя рэформы", - адзначаецца ў заяве.

Дырэктары падкрэслілі важнасць правядзення паглыбленых рэформ у мэтах раскрыцця патэнцыялу росту. Яны настойліва заклікалі да рэалізацыі комплекснай стратэгіі рэформ адносна дзяржаўных прадпрыемстваў з мэтай павышэння іх прадукцыйнасці і эфектыўнасці, а таксама змяншэння бюджэтных рызык.

У заяве адзначаецца, што рашаючае значэнне будзе мець паляпшэнне дзелавога клімату, у тым ліку праз дзеянні ў мэтах уступлення ў СГА і крокі па пашырэнні канкурэнцыі на таварных рынках.

Дырэктары таксама віталі адмену практыкі множных абменных курсаў і пераход да больш гібкага абменнага курса. Яны падкрэслілі важнасць падтрымання гібкасці абменнага курса і аднаўлення знешніх буферных рэзерваў, калі гэта дазваляе сітуацыя.

Выканаўчы савет МВФ завяршыў кансультацыі ў адпаведнасці з Артыкулам IV з Беларуссю 2 верасня 2016 года. У адпаведнасці з Артыкулам IV Артыкулаў пагаднення МВФ з дзяржавамі-членамі праводзяцца двухбаковыя абмеркаванні, звычайна кожны год. Група персаналу наведвае краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае са службовымі асобамі эканамічныя змяненні і меры эканамічнай палітыкі краіны. Пасля вяртання ў штаб-кватэру МВФ персанал рыхтуе даклад, які кладзецца ў аснову абмеркавання Выканаўчым саветам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс