Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Крс 2015

МУС і ПРААН плануюць на праектным узроўні супрацоўнічаць па процідзеянні карупцыі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і ПРААН плануюць на праектным узроўні супрацоўнічаць па процідзеянні карупцыі. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з дэлегацыяй прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў міліцэйскім ведамстве.

Ігар Шуневіч высока ацаніў супрацоўніцтва з ПРААН і выказаў зацікаўленасць у актывізацыі гэтага ўзаемадзеяння, пашырэнні праектнай дзейнасці і рэалізацыі сумесных праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі. "У сваю чаргу рэзідэнт/каардынатар ААН/ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха абазначыў у якасці аднаго з патэнцыяльных напрамкаў сумеснай праектнай дзейнасці процідзеянне карупцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Зацікаўленасць у рэалізацыі праекта па гэтым напрамку выказалі Адміністрацыя Прэзідэнта, Генеральная пракуратура і Міністэрства па падатках і зборах", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Кіраўнік МУС прапанаваў уключыць у праект кампанент, які прадугледжвае распрацоўку методыкі разліку карупцыйных рызык, з улікам міжнароднага вопыту, паколькі адпаведнай методыкі ў краіне пакуль няма.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі некаторыя пытанні рэалізацыі сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі і магчымасці стварэння кругласутачнага рэабілітацыйнага цэнтра для ахвяр гандлю людзьмі, які кіруецца няўрадавымі арганізацыямі пры падтрымцы дзяржавы.

Не засталося без увагі і пытанне супрацоўніцтва ў сферы вымушанай міграцыі, у прыватнасці, працаўладкавання і прававой падтрымкі грамадзян Украіны, якія прыбываюць у Беларусь. "Разам з прадстаўнікамі офіса УВКБ ААН у Беларусі мы плануем правесці "палявыя місіі": сустрэцца з мігрантамі, больш даведацца аб іх сітуацыі", - адзначыў Санака Самарасінха. У сваю чаргу Ігар Шуневіч запэўніў, што МУС гатова аказаць садзейнічанне ў гэтым пытанні. "Тэма вымушанай міграцыі для нас асабліва актуальна. Сёння ў Беларусі зарэгістраваны каля 80 тыс. украінцаў, але з улікам таго, што некаторыя з іх пакінулі краіну, фактычная лічба - прыкладна 60 тыс. чалавек, - агучыў статыстыку міністр. - Што датычыцца працаўладкавання, то ў кожным рэгіёне ёсць рабочыя месцы, і работадаўцы зацікаўлены ў супрацоўніках".

На заканчэнне сустрэчы бакі абмеркавалі далейшыя дзеянні, звязаныя з замяшчальнай тэрапіяй, сумесныя мерапрыемствы па процідзеянні дамашняму насіллю, а таксама па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, у прыватнасці, у рамках трэцяга Глабальнага тыдня бяспекі дарожнага руху ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі