У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Чэр 2015

Мукерджы: Індыя высока цэніць намаганні Прэзідэнта Беларусі ў садзейнічанні ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне

1 чэрвеня, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Індыя высока цэніць намаганні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў садзейнічанні ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне. Гэты факт падкрэсліў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА напярэдадні свайго прыбыцця ў Беларусь з афіцыйным візітам.

"Беларусь адыграла асаблівую ролю ў садзейнічанні ўрэгуляванню шляхам перагавораў падзей ва Украіне. Мінскія дамоўленасці і комплекс мер, прынятыя ў лютым 2015 года, прапануюць шлях па напрамку да мірнага вырашэння канфлікту. Індыя высока цэніць і вітае адпаведныя намаганні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, - адзначыў Пранаб Мукерджы. - Лічым, што ўсе ўнутраныя канфлікты, а таксама рознагалоссі ў знешняй палітыцы павінны вырашацца мірным шляхам і без прымянення сілы".

На думку Прэзідэнта Індыі, сёння найбольшую пагрозу свету нясе тэрарызм. "Індыя выступае супраць тэрарызму ва ўсіх яго формах і праявах. Мы лічым, што падыход да вышарэння праблемы тэрарызму павінен быць комплексны. Сегментыя і частковыя падыходы ў барацьбе з тэрарызмам, што прымаюцца некаторымі краінамі, як паказвае гісторыя, церпяць няўдачу. Шчыра кажучы, Індыя лічыць, што міжнародныя арганізацыі, створаныя пасля Другой сусветнай вайны, ужо састарэлі і павінны быць рэфармаваны для таго, каб адпавядаць рэаліям ХХI стагоддзя. Лічым, у нас ёсць законнае права на пашырэнне голасу і павышэнне інстытуцыянальнай ролі ў міжнародных працэсах прыняцця рашэнняў і структурах, асабліва ў Савеце Бяспекі ААН і міжнародных фінансавых інстытутах. Беларусь ва ўсім гэтым з'яўляецца нашым важным партнёрам", - сказаў Пранаб Мукерджы.

Індыя і Беларусь паспяхова супрацоўнічаюць у рамках шматбаковых форумаў, уключаючы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый. "Нашы краіны маюць падобныя падыходы па шэрагу міжнародных пытанняў. Індыя мае намер прадоўжыць супрацоўніцтва з Беларуссю як у розных шматбаковых арганізацыях, так і на ўзроўні двухбаковага палітычнага дыялогу шляхам рэгулярных абменаў візітамі на высокім узроўні і ўзаемадзеяння на ўзроўні міністраў", - дадаў Прэзідэнт Індыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс