Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Лют 2021

Місія МАГАТЭ ацэніць сістэму фізічнай абароны БелАЭС - Дзяржатамнагляд

Місія МАГАТЭ ацэніць сістэму фізічнай абароны БелАЭС - Дзяржатамнагляд
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маючая адбыцца місія МАГАТЭ ацэніць сістэму фізічнай абароны Беларускай АЭС. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду) Аляксандр Дакучаеў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

"У адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі, адным з важных мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі для краін, якія ўпершыню развіваюць свае ядзерна-энергетычныя праграмы, з'яўляецца запрашэнне ў краіну розных кансультатыўных місій МАГАТЭ. У прыватнасці, місіі IPPAS - гэта місія па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі. Цяпер вядзецца падрыхтоўка да правядзення названай місіі ў 2021 годзе", - сказаў Аляксандр Дакучаеў і ўдакладніў, што плануецца яе прыняць у сярэдзіне лета.

У Беларусі створана міжведамасная рабочая група з прадстаўнікоў зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый. Праведзена першапачатковая сустрэча ўсіх зацікаўленых з беларускага боку з МАГАТЭ, нацыянальны семінар па пытаннях арганізацыі і правядзення IPPAS-місій і перадмісія IPPAS. Паводле слоў прадстаўніка Дзяржатамнагляду, з улікам эпідсітуацыі ўсе мерапрыемствы прайшлі ў фармаце відэаканферэнцый.

"У выніку сумесна з МАГАТЭ было вызначана, што місія IPPAS разгледзіць чатыры тэматычныя модулі. У іх ліку - ацэнка нацыянальнага рэжыму ажыццяўлення фізічнай бяспекі ядзернага матэрыялу і ўстановак, ацэнка сістэмы фізічнай абароны канкрэтнай ядзернай устаноўкі (Беларуская АЭС) і ядзернага матэрыялу пры транспарціроўцы, а таксама інфармацыйнай і камп'ютарнай бяспекі", - адзначыў Аляксандр Дакучаеў.

Кіраўніком місіі IPPAS у Беларусі вызначаны член тэхнічнага персаналу нацыянальнай лабараторыі Міністэрства энергетыкі ЗША Джозэф Сандавал.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі