У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2019

Мірзіёеў прыляцеў з афіцыйным візітам у Мінск

Мірзіёеў прыляцеў з афіцыйным візітам у Мінск

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля трапа самалёта кіраўніка дзяржавы сустракалі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі, 1 жніўня Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў правядуць афіцыйныя перагаворы ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнты абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, акцэнт будзе зроблены на ўмацаванне эканамічных адносін. Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і IT-сектары.

"Асаблівая ўвага будзе ўдзелена наладжванню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі. Акрамя таго, лідары Беларусі і Узбекістана абмяркуюць палітычны парадак дня, сітуацыю ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым", - адзначылі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў плануюць разам наведаць выстаўку нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая гэтымі днямі праходзіць у беларускай сталіцы. Праграма візіту Шаўката Мірзіёева таксама прадугледжвае наведванне Парка высокіх тэхналогій.

Як паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане, па выніках першага паўгоддзя тавараабарот паміж краінамі склаў каля $113,1 млн, павялічыўшыся на 25,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Беларускі экспарт вырас на 28,3 працэнта і дасягнуў $88,8 млн. Імпарт з Узбекістана перавысіў $24,3 млн, павялічыўшыся на 15,6 працэнта.

Беларусь пастаўляе ва Узбекістан трактары, шасі, кузавы, часткі і прылады для трактароў, рухавікі, цукар, лесаматэрыялы, дарожную і будаўнічую тэхніку, грузавыя аўтамабілі, мяса і субпрадукты свойскай птушкі. З Узбекістана імпартуюцца баваўняная пража, вінаград, фрукты, арэхі, адзенне, пасцельная і сталовая бялізна, сокі, бавоўнавае валакно.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс