Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Jun 2020

Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі абмеркавалі газавае супрацоўніцтва

Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі абмеркавалі газавае супрацоўніцтва
Фота з архiва

9 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у рэжыме відэасувязі правёў перагаворы з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла расійскае ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Міністры абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў газавай сферы", - гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга РФ.

На праведзеным 5 чэрвеня пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Міністэрству энергетыкі Расіі былі дадзены даручэнні зняць хвалюючыя беларускі бок пытанні па пастаўках расійскага газу. "Узнімалася пытанне па тарыфах на прыродны газ для Беларусі. Цяпер гэтым пытаннем займаюцца міністэрствы энергетыкі, ім дадзены адпаведныя даручэнні з тым, каб зняць хвалюючыя беларускі бок пытанні. Каб было знойдзена нейкае рашэнне, якое задавальняла б абодва бакі", - паведаміў па выніках пасяджэння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі