Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2016

Міністр замежных спраў Чэхіі наведвае Беларусь 29-30 чэрвеня

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек наведвае Беларусь 29-30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У ведамстве дадалі, што 30 чэрвеня чэшскі дыпламат правядзе перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Як паведамлялася, у маі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ужо сустракаліся ў Празе ў час сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП). Тады бакі разгледзелі магчымасці пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС.

Чэхія па аб'ёмах беларускага экспарту стабільна ўваходзіць у 30 асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Аб'ём экспарту па ўсёй наменклатуры тавараў у Чэхію за 2015 год склаў $123 млн, аб'ём экспарту без уліку нафты, нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў - $109,5 млн. У 2015 годзе колькасць таварных пазіцый беларускага экспарту склала 288 пазіцый і павялічылася з 2009 года на 139 пазіцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі