Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Feb 2018

Міністр замежных спраў Алжыра ўпершыню наведае Беларусь

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Алжыра 19-21 лютага ўпершыню наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС звярнуў увагу на той факт, што прыезд Абдэлькадэра Месахеля стане першым візітам кіраўніка алжырскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь за больш як 20-гадовую гісторыю двухбаковых адносін. Як плануецца, адбудуцца перагаворы высокага госця з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама іншымі афіцыйнымі асобамі.

Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што цяпер бакі прадметна працуюць над стварэннем прававой асновы ўзаемадзеяння галіновых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Алжыра, развіццём дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, а таксама па консульскай праблематыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі