Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Врс 2016

Міністр замежных і еўрапейскіх спраў Люксембурга наведае з рабочым візітам Мінск

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных і еўрапейскіх спраў Люксембурга Жан Асельборн наведае з рабочым візітам Мінск 13-14 верасня. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках візіту з Жанам Асельборнам сустрэнецца міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Чакаецца, што ў час сустрэчы бакі абмяркуюць увесь комплекс пытанняў двухбаковых адносін, а таксама супрацоўніцтва па лініі Мінск-Брусель", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, апошнім часам кантакты паміж дзвюма краінамі па лініі знешнепалітычных ведамстваў значна актывізаваліся. "Гэта першы візіт кіраўніка МЗС Люксембурга ў нашу краіну, але трэцяя двухбаковая сустрэча міністраў з пачатку 2015 года", - дадаў прэс-сакратар МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі