Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2018

Мінск прыме ў кастрычніку канферэнцыю АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя АБСЕ "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" пройдзе ў Мінску 9-10 кастрычніка. Пытанні ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве абмяркоўваліся на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова з памочнікам генеральнага сакратара, выканаўчым дырэктарам выканаўчага дырэктарата Контртэрарыстычнага камітэта ААН (КТК) Мішэль Конінкс, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам, адзначылі станоўчы вопыт узаемадзеяння, у прыватнасці правядзенне сумеснага тэматычнага мерапрыемства аб барацьбе з тэрарызмам у кіберпрасторы, якое адбылося на палях праведзенай у чэрвені 2018 года канферэнцыі кіраўнікоў контртэрарыстычных органаў краін ААН.

Асобная ўвага была ўдзелена агляду па выкананні Беларуссю рэзалюцый Савета Бяспекі ААН, якія датычацца барацьбы з тэрарызмам, і рэкамендацыям камітэта.

Контртэрарыстычны камітэт ААН быў заснаваны пасля тэрарыстычных атак у ЗША 11 верасня 2001 года. Ён складаецца з 15 дзяржаў - членаў Савета Бяспекі ААН і кантралюе выкананне рэзалюцый у галіне барацьбы з тэрарызмам. У сваёй дзейнасці КТК апіраецца на выканаўчы дырэктарат, які выконвае стратэгічныя рашэнні і праводзіць экспертную ацэнку сітуацыі ў дзяржавах ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі