Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Лют 2021

Мінск і Ватыкан пацвердзілі ўзаемнае імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу

Мінск і Ватыкан пацвердзілі ўзаемнае імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу
Фота МЗС

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік 8 і 9 лютага наведаў з візітам Ватыкан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Сяргей Алейнік прыняў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле. На палях мерапрыемства пантыфік правёў  кароткую гутарку з паслом.

У час візіту пасол таксама сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Святога Прастола кардыналам П'етра Паралінам, старшынёй Папскага Савета па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, а таксама з сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола архібіскупам Полам Рычардам Галахерам. "Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый і сітуацыя ў рэгіёне", - адзначылі ў МЗС.

"Па выніках абмеркаванняў пацверджана ўзаемнае імкненне да актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнага дыялогу", - дадалі ў МЗС.

Акрамя таго, у час знаходжання ў Рыме Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Себасцьяна Кардзі. Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адносін па лініі Еўрапейскага саюза, а таксама абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі