Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Крс 2023

Мінск і Тэгеран абмеркавалі спрашчэнне выдачы віз і выкананне прамых авіярэйсаў

Мінск і Тэгеран абмеркавалі спрашчэнне выдачы віз і выкананне прамых авіярэйсаў
Фота з архiва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнікі галоўных консульскіх упраўленняў міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Ісламскай Рэспублікі Іран абмеркавалі спрашчэнне выдачы віз і выкананне рэгулярных прамых авіярэйсаў паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дыпламатычнай місіі Ірана ў Мінску.

"Для рэалізацыі дамоўленасцей паміж Іранам і Беларуссю аб устанаўленні прамога рэйса першы тэставы рэйс Mahan Airlines па маршруце Тэгеран - Мінск - Тэгеран 18 красавіка зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, - расказалі ў дыпмісіі. - Паколькі выкананне рэгулярных рэйсаў залежыць ад спрашчэння працэдуры выдачы віз грамадзянам дзвюх краін, начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ірана Алірэза Махмудзі разам з паслом Ірана ў Беларусі, а таксама з удзелам прадстаўніка Mahan Airlines правялі перагаворы з начальнікам галоўнага консульскага ўпраўлення беларускага Міністэрства замежных спраў Андрэем Кожанам і прадстаўнікамі Пагранічнага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі".

"На гэтай сустрэчы, якая прайшла ў пазітыўнай атмасферы, абодва бакі, падкрэсліваючы волю лідараў дзвюх краін аб неабходнасці развіцця гандлёва-эканамічных адносін і ролі прамых авіярэйсаў у развіцці гэтай галіны, разгледзелі магчымыя шляхі спрашчэння выдачы віз грамадзянам дзвюх краін, у тым ліку бізнесменам, студэнтам і турыстам", - падкрэслілі ў іранскай дыпмісіі ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі