Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Sep 2015

Мінск і Тбілісі сталі гарадамі-пабрацімамі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і Тбілісі сталі гарадамі-пабрацімамі. Адпаведнае пагадненне падпісалі сёння ў беларускай сталіцы старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і мэр Тбілісі Давід Нарманія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне падпісана з мэтай развіцця міжнародных, эканамічных і культурных сувязей паміж двума гарадамі. Яно таксама будзе садзейнічаць устанаўленню і пашырэнню навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, умацаванню інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, супрацоўніцтву ў сферы аховы здароўя, адукацыі і спорту, абмену інфармацыяй аб развіцці гарадоў і вопытам арганізацыі мясцовага самакіравання. Пагадненне з'яўляецца бестэрміновым і ўступіла ў сілу 11 верасня бягучага года.

Андрэй Шорац выказаў упэўненасць у тым, што выкананне дамоўленасцей надасць новы імпульс развіццю адносін паміж Беларуссю і Грузіяй. Ён адзначыў, што Мінск зацікаўлены ва ўмацаванні сувязей з Тбілісі па ўсіх напрамках, у тым ліку ў турыстычнай сферы. "За апошнія некалькі гадоў гарадскія ўлады Тбілісі правялі вялікую работу для прыцягнення турыстаў. Гэты вопыт нам вельмі цікавы, ён абавязкова будзе вывучаны", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Давід Нарманія таксама падкрэсліў значнасць развіцця адносін паміж двума гарадамі. Мэр Тбілісі адзначыў, што яго вельмі ўразіла гістарычная частка беларускай сталіцы, а таксама сучасная архітэктура Мінска. "Цяпер рыхтуецца новы генплан развіцця Тбілісі. Нам вельмі важна захаваць яго гістарычную частку, але і выкарыстоўваць сучасныя падыходы ў архітэктуры. У гэтым плане вопыт Мінска будзе вельмі карысны", - канстатаваў Давід Нарманія.

Афіцыйны візіт у Мінск дэлегацыі Тбілісі на чале з мэрам горада пачаўся сёння. У час яго ўдзельнікі дэлегацыі не толькі азнаёмяцца з беларускай сталіцай, але і наведаюць некаторыя прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі