Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2021

Мінск і Пекін пацвердзілі гатоўнасць узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне

Мінск і Пекін пацвердзілі гатоўнасць узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка 30 чэрвеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску Се Сяаюнам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы бакамі было адзначана паспяховае развіццё адносін паміж Беларуссю і Кітаем пад стратэгічным кіраўніцтвам і дзякуючы асабістаму садзейнічанню кіраўнікоў дзяржаў. Высока былі ацэнены станоўчая дынаміка двухбаковага тавараабароту, умацаванне сувязей у гуманітарнай сферы, выкарыстанне патэнцыялу міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, пацверджана гатоўнасць Мінска і Пекіна прадаўжаць проціэпідэмічнае супрацоўніцтва, аказваць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў барацьбе з аднабаковымі абмежавальнымі мерамі ў адносінах да суверэнных дзяржаў.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асобна падзякаваў за цвёрдую пазіцыю кіраўніцтва Кітая ў справе абароны суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

Пасол КНР асабліва падкрэсліў поспехі Мінска ў стабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці, дзякуючы правядзенню VI Усебеларускага народнага сходу і функцыянаванню дыялогавых пляцовак у рамках работы над канстытуцыйнай рэформай.

На завяршэнне размовы субяседнікі абмяняліся віншаваннямі з надыходзячымі святамі - 100-годдзем з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Кітая і Днём Незалежнасці Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі