Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Сак 2015

Мінск і Пекін на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мінск і Пекін на праведзеных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі прайшлі 12 сакавіка ў Пекіне на ўзроўні начальнікаў упраўленняў. Адбылося абмеркаванне стану і перспектыў двухбаковых адносін, палітычнага, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага складнікаў беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама дасягнулі ўзаемаразумення па пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па розных напрамках - міжпарламенцкай, культурнай галінах, у сферах адукацыі і турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі