Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Лют 2017

Мінсельгасхарч разлічвае вырашыць усе пытанні з Рассельгаснаглядам у спакойнай і дзелавой абстаноўцы

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі разлічвае вырашыць усе пытанні з Рассельгаснаглядам у спакойнай і дзелавой абстаноўцы. Аб гэтым паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў на палях I Міжнароднага форуму "Беларусь аграрная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разлічваем на вырашэнне ўсіх пытанняў у спакойнай і дзелавой абстаноўцы, без лішняга шуму. У бліжэйшы час мы разбяромся з усімі праблемамі. Гэтыя пытанні павінны вырашацца прафесіяналамі на ўзроўні ветэрынарных службаў дзвюх краін", - адзначыў Аляксей Багданаў.

Адказваючы на пытанне аб магчымых стратах Беларусі па выніках 2016 года ў сувязі з абмежаваннямі Рассельгаснагляду, Аляксей Багданаў заклікаў не драматызаваць сітуацыю, паколькі Беларусь актыўна дыверсіфікуе рынкі збыту сельгаспрадукцыі. "Па вялікім рахунку, мы з гэтай сітуацыяй спраўляемся. Тыя аб'ёмы, якія планавалася паставіць на расійскі рынак, пераразмяркоўваем на рынкі іншых краін, змяняем структуру вытворчасці", - растлумачыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Так, у канцы лютага беларуская дэлегацыя адправіцца на буйнейшую міжнародную выстаўку харчовай прадукцыі Gulfood-2017 у горадзе Дубай, дзе краіна прадставіць уласны вялікі стэнд. На ім прэзентуюць прадукцыю вытворцы ялавічыны, малочныя і птушкагадоўчыя прадпрыемствы. "Гэта буйнейшая выстаўка ў рэгіёне, дзе знаходзяцца менавіта нашы пакупнікі. Туды прыязджаюць прадстаўнікі краін Персідскага заліва, Афрыкі - прадугледжаны спецыяльны семінар для рускамоўных краін па выхадзе на рынкі гэтых рэгіёнаў", - растлумачыў Аляксей Багданаў.

"Сказаць аб тым, што мы нешта страчваем, - нельга. Склады - у рамках нарматываў, нават менш. Асаблівых запасаў на складах няма", - рэзюмаваў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Форум "Беларусь аграрная" праходзіць у Мінску 16 лютага. Галоўныя тэмы - кормавытворчасць, ільнаводства і бульбаводства. Мерапрыемства сабрала каля 150 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, іншых краін. Сярод іх прадстаўнікі органаў рэспубліканскай улады, кіраўнікі профільных гаспадарак і вядучых акадэмічных інстытутаў, менеджары, маркетолагі і іншыя спецыялісты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі