Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Кст 2020

МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока

МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока
Фота з архiва

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока нумар 1, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд).

"23 кастрычніка калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні змяненняў у ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення, што дазваляюць пачаць выкананне этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока нумар 1", - паведамілі ў прэс-службе.

Гэта рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, што абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.

Як паведамлялася, першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантралюемым узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя дазваляюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапаў уводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй).

Пасля завяршэння гэтых этапаў разгледзяць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока. Яна выдаецца да пачатку работы дзяржаўнай камісіі па прыёмцы аб'екта ў эксплуатацыю.

Дзяржатамнагляд звяртае ўвагу: перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС будуць праведзены грамадскія слуханні. Іх мэта - давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі