У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Сак 2020

МНС і ЕС запускаюць твінінг-праект па развіцці сістэмы грамадзянскай абароны ў Беларусі

МНС і ЕС запускаюць твінінг-праект па развіцці сістэмы грамадзянскай абароны ў Беларусі

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Еўрапейскі саюз запускаюць твінінг-праект па развіцці сістэмы грамадзянскай абароны ў Беларусі. Старт яму дадзены сёння ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў расказаў журналістам, што праект накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ацэнкі рызыкі бедстваў і механізма рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. "Праект дасць магчымасць нам ацаніць эфектыўнасць сістэмы рэагавання ў Еўрапейскім саюзе, у прыватнасці, у Аўстрыі і Фінляндыі. Прааналізаваўшы ўсе магчымыя сітуацыі, мы зможам пераняць тое, што будзе карысна для Беларусі", - растлумачыў ён.

Працаваць над праектам будуць 27 спецыялістаў з Аўстрыі і 16 экспертаў з Фінляндыі з органаў дзяржаўнага кіравання, службаў пажаратушэння і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, навукова-даследчых і адукацыйных устаноў. З беларускага боку задзейнічаны найбольш вопытныя кіраўнікі сістэмы МНС.

Мерапрыемствы праекта структурна падзелены на чатыры мэтавыя кампаненты. Адзін з іх датычыцца арганізацыі грамадзянскай абароны ў ЕС. Як адзначыў першы намеснік міністра, у сувязі з сітуацыяй з каранавірусам гэта тэма найбольш актуальная. Эксперты будуць узаемадзейнічаць ва ўмацаванні нарматыўна-прававой базы ў галіне грамадзянскай абароны, у пытаннях падрыхтоўкі спецыялістаў. "Пастараемся пашырыць фармат узаемадзеяння, уключым дадаткова абмен інфармацыяй аб надзвычайных сітуацыях, каб можна было выпрацаваць кіраўніцкія рашэнні, якія будуць карысны Беларусі", - дадаў Аляксандр Худалееў.

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель праінфармаваў, што бюджэт праекта складае 1,2 млн еўра. Праект разлічаны на два гады. Яго рэалізацыяй зоймецца кансорцыум, які складаецца з Агенцтва еўрапейскай інтэграцыі і эканамічнага развіцця (Аўстрыя) і Фінскага інстытута дзяржаўнага кіравання HAUS. Дзірк Шубель выказаў упэўненасць, што ад удзелу ў праекце выйграюць усе бакі, а ў цэлым дзякуючы выкарыстанню лепшых практык механізма грамадзянскай абароны ЕС ён будзе садзейнічаць удасканаленню аналагічнай сістэмы ў Беларусі.

Твінінг - інструмент Еўрапейскага саюза, накіраваны на падтрымку прамога ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі краін ЕС і краін-партнёраў (бенефіцыяраў). Ён прадугледжвае сумеснае выкарыстанне экспертнага патэнцыялу, рэалізацыю мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс